Вазон (архітэктура)
Выгляд
Вазон — тып малой архітэктурнай формы, дэкаратыўная ваза, звычайна каменная, металічная або гіпсавая, устаноўленая на адкрытым паветры. Як правіла, вазон не мае ніякага ўтылітарнага прызначэння, але ў некаторых выпадках можа служыць кветнікам. Вазоны шырока выкарыстоўваліся ў еўрапейскай і рускай архітэктуры 18-19 стагоддзяў, пры дэкарыраванні паркаў, грамадскіх пабудоў і багатых дамоў. Шырока выкарыстоўвалі таксама ў 1930-1950-я гады ў СССР, у архітэктуры «Сталінскага ампіру». Вазонамі маглі ўпрыгожваць балюстрады гаўбцоў і адкрытых тэрас, балюстрады, што стаялі паабапал даху будынка, фантаны, парадныя вароты, яны таксама маглі ўсталёўвацца асобна.
-
Вазоны на варотах і на даху дома Энгельгарта ў Смаленску.
-
Вазоны і скульптуры на балюстрадзе тэрасы палаца ў Баварыі.
-
Вазон і скульптура на балюстрадзе Цвінгера, Дрэздэн, Германія.
-
Вазон-клумба ў парку Лондана.
Таксама словам вазон можа называцца кветкавы гаршчок.