Кветкавы гаршчок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кветкавы гаршчок — гэта посуд (ёмістасць, кантэйнер), прызначаны для вырошчвання раслін у штучных (хатніх) умовах, можа мець розныя памеры і форму. У залежнасці ад матэрыялу вырабу гаршкі для кветак бываюць: пластыкавыя, керамічныя, металічныя, гліняныя, драўляныя, шкляныя, каменныя або полікарбанатныя.

Кветкавыя гаршкі, у адрозненне ад дэкаратыўных кветкавых кашпо, маюць адну або некалькі дрэнажных адтулін знізу, прызначаных для сцёку вады. Дрэнажныя адтуліны неабходныя для таго, каб карані расліны не загнівалі ад залішняга пераўвільгатнення. Адтуліны для сцёку робяць магчымым таксама ўвільгатненне глебы падліваннем вады ў паддон, так званы ніжні паліў.

Кветкавыя гаршкі могуць выкарыстоўвацца з рознымі мэтамі: транспарціроўка раслін, вырошчванне расады, вырошчванне раслін у памяшканні і на вуліцы, у тым ліку вырошчванне ў памяшканні цеплалюбівых трапічных раслін у халодных кліматычных рэгіёнах.

Кветкавыя гаршкі выкарыстоўваюцца на працягу многіх стагоддзяў. Старажытныя егіпцяне выкарыстоўвалі іх для перавозкі раслін з аднаго месца ў іншае. Старажытныя рымляне сталі занасіць расліны ў чыгунах у памяшканне ў халодны час года. У XVIII стагоддзі кветкавыя гаршкі былі выкарыстаны[1] пры перавозцы насення хлебнага дрэва з Таіці ў Вэст-Індыю.

Зноскі

  1. Bob Wyss In praise of the flowerpot // Christian Science Monitor. — 2004-08-18. — ISSN 0882-7729.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Needham, Barbara (1998). Fantastic Flowerpots. Lark Books. — 128 p. — ISBN 1-57990-143-3