Перайсці да зместу

Вайна і мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайна і мір
Война и мир
Выданне
Вокладка выдання 1873 года
Жанр раман-эпапея
Аўтар Леў Талстой
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1863—1869
Дата першай публікацыі 1865—1869
Выдавецтва Рускі веснік
Месца публікацыі Расія
Папярэдні The Cossacks[d]
Наступны Ганна Карэніна
Персанажы Natasha Rostova[d], Andrei Nikolayevich Bolkonsky[d], Pierre Bezukhov[d], Hélène Kuragin[d], Nikolai Rostov[d], Fedor Ivanovich Dolokhov[d], Anatole Kuragin[d], Marya Bolkonskaya[d], Sonya Rostova[d], Petya Rostov[d], Boris Drubetskoy[d], Vasily Denisov[d], Elisabeta Karlovna Bolkonskaya[d], Prince Nikolay Bolkonsky[d], Vasili Kuragin[d], Anna Mikhaylovna Drubetskaya[d] і Platon Karataev[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна і мір (руск.: «Война и мир») — раман-эпапея Льва Мікалаевіча Талстога, які апісвае рускае грамадства ў эпоху войнаў супраць Напалеона ў 1805-1812 гадах.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаду «Вайны і міра» папярэднічала праца над раманам «Дзекабрысты» (1860—1861), да якога аўтар неаднаразова вяртаўся, але які застаўся няскончаным. А на долю «Вайны і міру» выпаў небывалы поспех. Урывак з рамана пад назвай «1805 год» з’явіўся ў «Рускім весніку» 1865 года; у 1868 годзе выйшлі тры яго часткі, за якімі неўзабаве з’явіліся астатнія дзве[1]. Першыя чатыры тамы «Вайны і міру» хутка разышліся, і спатрэбілася другое выданне, якое і было выпушчана ў кастрычніку 1868 года. Пяты і шосты тамы рамана выйшлі ў адным выданні, надрукаваным ужо павялічаным накладам[2].

«Вайна і мір» стала унікальнай з’явай як у рускай, так і замежнай літаратуры. Гэты твор ўвабраў у сябе ўсю глыбіню і патаемнасць псіхалагічнага рамана з размахам і шматфігурнай эпічнай фрэскі. Пісьменнік, паводле слоў У. Я. Лакшына, звярнуўся «да асаблівага стана народнай свядомасці ў гераічную пару 1812 года, калі людзі з розных слаёў насельніцтва аб’ядналіся ў супраціўленне іншаземнаму нашэсцю», што, у сваю чаргу, «стварыла глебу для эпапеі»[3].

Нацыянальныя рускія рысы аўтар паказаў у «схаванай цеплаце патрыятызму», у агідзе да паказной героікі, у спакойнай веры ў справядлівасць, у сціплай годнасці і мужнасці простых салдат. Ён адлюстраваў вайну Расіі з напалеонаўскімі войскамі як усенародную вайну. Эпічны стыль твору перадаецца праз паўнату і пластычнасць малюнка, разгалінаванасць і перакрыжаванасць лёсаў, непараўнальныя карціны рускай прыроды[3].

У рамане Талстога шырока прадстаўлены самыя розныя слаі грамадства, ад імператараў і каралёў да салдат, усе ўзросты і ўсе тэмпераменты на прасторы валадарання Аляксандра I.

Талстой быў задаволены уласным творам, аднак ужо ў студзені 1871 года ён адправіў Апанасу Фету ліст: «Які я шчаслівы… што пісаць лухту шматслоўную накшталт „Вайны“ я больш ніколі не стану»[4]. Аднак, ці ледзь Талстой перакрсліваў важнасць сваіх папярэдніх тварэнняў. На пытанне Такутомі Рока ў 1906 годзе, які свой твор Талстой любіць больш за ўсё, пісьменнік адказаў: «Раман „Вайна і мір“».

  1. Першы водгук на раман даў ваенны гісторык М. А. Лачынаў, у той час супрацоўнік, а пасля — рэдактар «Рускага інваліда» — «З нагоды апошняга рамана графа Талстога» // Русский инвалид. 1868. № 96 /10 апр./ (Бабаев Э. Г. Лев Толстой и русская журналистика его эпохи. МГУ. М. 1993; С.33,34 ISBN 5-211-02234-3)
  2. Гусев Н. Н. 1855 — 1869 1957, с. 676—678, Глава двенадцатая. Л. Н. Толстой в 1863—1869 годах. XVIII.
  3. а б БСЭ 1977.
  4. ПСС, 90 т. 1928—1958, с. 247, Серия третья. Письма. Т. 61.