Перайсці да зместу

Валянціна Аляксееўна Назаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Аляксееўна Назаранка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 17 сакавіка 1964(1964-03-17) (60 гадоў)
Партыя Камуністычная партыя Беларусі
Адукацыя
Вядомы як ===

Валянціна Аляксееўна Назаранка (17 сакавіка 1964, с. Лебядзёўка, Сахноўшчынскі раён, Харкаўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Нарадзілася 17 сакавіка 1964 года ў с. Лебядзёўка Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці УССР.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава па спецыяльнасці «Таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі», пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Працавала таваразнаўцам Мазырскага гархарчпрамгандлю; сакратаром камітэта камсамола Мазырскай швейнай фабрыкі Мазырскага ГК ЛКСМБ; інструктарам Мазырскага гаркама КПБ; эканамістам Мазырскага гархарчпрамгандлю; таваразнаўцам сумеснай вытворча-камерцыйнай фірмы «Данка»; таваразнаўцам Мазырскага аптова-рознічнага аб’яднання; начальнікам аддзела эканомікі і прыватызацыі, начальнікам упраўлення эканомікі Мазырскага гарвыканкама; начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкама; старшынёй Мазырскага раённага Савета дэпутатаў.

Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і Мазырскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[2].

Замужам, мае сына.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, упраўлення гандлю і паслуг Гомельскага аблвыканкама, камітэта па сельскай гаспадарцы Гомельскага аблвыканкама, Мазырскага райвыканкама.

Зноскі