Валянціна Трафімаўна Шырокава
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Валянціна Трафімаўна Шырокава | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1948 (76 гадоў) |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Валянціна Трафімаўна Шырокава (нар. 5 жніўня 1948) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2015), Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Гомельскага дзяржуніверсітэта працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы ў СШ № 33 г. Віцебска, затым інспектарам гарадскога аддзела адукацыі. З 1982 па 1984 год працавала ў Германіі, выкладала рускую мову ў школе. За працу ў сістэме адукацыі ГДР ўзнагароджана медалём І. Гердэра. Пасля вяртання ў Віцебск працавала намеснікам дырэктара ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі.
З 1994 па 2019 год Валянціна Трафімаўна ўзначальвала ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска», якая адкрылася ў 1991 годзе на базе СШ № 15. Гэта была першая гімназія ў Віцебску, адна з першых у Віцебскай вобласці і Беларусі.