Ван Чуаньфу
Ван Чуаньфу | |
---|---|
Дата нараджэння: | 8 красавіка 1966[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Узнагароды і прэміі |
Ван Чуаньфу (нар. 8 красавіка 1966) — кітайскі прадпрымальнік, прэзідэнт кампаніі BYD, мільярдэр. У пачатку 2009 года часопіс Forbes ацэньвае яго багацце ў 1,3 млрд долараў і ставіць на 559-радок у спісе мільярдэраў. Да канца таго ж года багацце Чуаньфу дасягае 5,1 млрд долараў, што робіць яго самым багатым бізнэсмэнам Кітая. У 2021 годзе заняў 118-радок у спісе мільярдэраў з багаццем у 19,5 млрд долараў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ван Чуаньфу нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Яго бацькі памерлі яшчэ да таго, як ён пайшоў у школу, яго выхаваннем заняліся старэйшы брат і сястра. Ён атрымаў вышэйшую хімічную адукацыю ў Цэнтральна-Паўднёвым тэхналагічным універсітэце. У 1990 годзе скончыў магістратуру ў Пекінскім даследчым інстытуце каляровай металургіі. Пасля некалькіх гадоў працы на дзяржслужбе ва ўзросце 29 гадоў Чуаньфу засноўвае ў прыгарадзе Шэньчжэня прыватную кампанію BYD Co.