Вацлаў Раманоўскі
Вацлаў Раманоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | святар |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1939 |
Альма-матар |
Вацлаў Раманоўскі (26 лістапада 1889 (паводле іншых крыніц — у 1891) — пасля 1939) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Сумілішскай воласці Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Міхаліна (з дому Міглікаў) Раманоўскія.
У 1908 годзе здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. Скончыў духоўную каталіцкую семінарыю ў Вільні (1913). Падчас вучобы прымаў удзел у працы культурна-асветнага гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвячоны ў святары 16 чэрвеня 1913 года ў Вільні.
Душпастырскую дзейнасць пачаў у 1913 годзе на пасадзе вікарыя ў Троках. З 1922 года — пробашч у парафіі Германішкі Лідскага дэканата. Матэрыяльна падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Biełarus». З 1936 года працаваў на пасадзе пробашча ў парафіі Парэчча Віленскай архідыяцэзіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Вацлаў Раманоўскі .