Вільнюская духоўная семінарыя Святога Іосіфа
Выгляд
Віленская духоўная семінарыя Святога Іосіфа | |
---|---|
Арыгінальная назва | літ.: Vilniaus Šv. Juozapo kunigų seminarija |
Год заснавання | 1582, 1993 |
Канфесія | Каталіцтва |
Рэктар | Бенедыкт Война, Ежы Станіслаў Валовіч[d], Юрый Белазор, Анджэй Бенедыкт Клангевіч, Шыман Марцін Казлоўскі, Людвік Здановіч, Józef Abelewicz[d] і Gintaras Grušas[d] |
Сайт | kks.lcn.lt |
Вільнюская духоўная семінарыя Святога Іосіфа (літ.: Vilniaus Šv. Juozapo kunigų seminarija) — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. Знаходзіцца ў Вільнюсе (Літва) і рыхтуе каталіцкіх святароў для Вільнюскай мітраполіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Семінарыя заснавана ў 1582 годзе і была першым універсітэтам, які выхоўваў будучых святароў, і другім універсітэтам у Вялікім Княстве Літоўскім, пасля Віленскага ўніверсітэта.
У 1945 годзе, калі Вільня была перададзена Літве, частка семінарыі была пераведзена ў Беласток (Польшча) і на яе аснове была адкрыта Беластоцкая семінарыя.
У савецкі час семінарыя не дзейнічала. У 1993 годзе намаганнямі архібіскупа Аўдрыса Юозаса Бачкіса работа семінарыі была адноўлена.
Выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альбін Мацвеевіч Ярашэвіч, беларускі каталіцкі багаслоў і грамадскі дзеяч.
- Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Антоні Францішак Аўдзевіч
- Ільдэфонс Бобіч
- Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч
- Вінцук Адважны
- Вінцэнт Гадлеўскі
- Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі
- Станіслаў Глякоўскі
- Францішак Сымонавіч Грынкевіч
- Язэп Дамінікавіч Дашута
- Уладзіслаў Казлоўскі
- Шыман Марцін Казлоўскі
- Адам Станкевіч