Вера Уладзіміраўна Шырокая
Вера Уладзіміраўна Шырокая | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
|
||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1985 (39 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Месца працы | ||||
Вядомы як | === |
Вера Уладзіміраўна Шырокая (25 красавіка 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 25 красавіка 1985 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
Працавала сакратаром пярвічнай арганізацыі з правамі райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа. Пазней узначальвала Бабруйскі гаркам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
З 2017 па 2019 год — дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А. Я. Ларына.
З’яўлялася дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае сына.
Зноскі
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Бабруйскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Я. Ларына
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання