Перайсці да зместу

Вераніка Эдуардаўна Кудзярметава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Вераніка Кудзярметава
Нарадзілася 24 красавіка 1997(1997-04-24)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Масква, Расія
Рост 175 см
Прафесійная кар’ера 2012 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Сяргей Дзямёхін
Уладзімір Плаценік
Дзмітрый Турсуноў
Прызавыя грошы 7 196 301 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 356–243[1]
Тытулы 2 WTA, 1 WTA 125K, 4 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 9 (24 кастрычніка 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2021, 2022)
Францыя 1/4 фіналу (2022)
Уімблдан 2-і раўнд (2019)
ЗША 4-ы раўнд (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 332–162[1]
Тытулы 6 WTA, 4 WTA 125K, 16 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 2 (6 чэрвеня 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2022)
Францыя 3-і раўнд (2020, 2022)
Уімблдан фінал (2021)
ЗША 1/2 фіналу (2020)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 16 студзеня 2023 года

Верані́ка Эдуа́рдаўна Кудзярме́тава (нар. 24 красавіка 1997(1997-04-24)[1], Казань[2][3]) — расійская тэнісістка; пераможца Выніковага турніру WTA ў парным разрадзе (2022); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2021); пераможца васьмі турніраў WTA (з іх два ў адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Білі Джын Кінг (2021); другая ракетка свету ў парным разрадзе. Заслужаны майстар спорту (2022).

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Эдуард прафесійна займаўся хакеям, станавіўся чэмпіёнам Расіі[4]. Хакей з шайбай — другі пасля тэніса ўлюбёны від спорту Веранікі, яна заўзее за маскоўскі ЦСКА, так як займаецца ў аднайменным спартыўным клубе з 11 гадоў, а таксама за яго выступаў яе бацька. Мае сястру Паліну, якая маладзейшая за Вераніку на шэсць гадоў і таксама прафесійна займаецца тэнісам.

Кудзярметава ў тэнісе з васьмі гадоў. Улюбёнае пакрыццё — хард. З 11 гадоў займалася пад кіраўніцтвам Аксаны Цятковай, а затым з Аляксеем Півенем. З 15 гадоў яна стала практыкавацца ў былога трэнера Веры Званаровай — Сяргея Дзямёхіна[5], а ў 2017 годзе выйшла за яго замуж[6].

У 2021 годзе да каманды тэнісісткі далучыўся Уладзімір Плаценік, а ў 2023 годзе — Дзмітрый Турсуноў.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 9 2
2021 31 14
2020 46 24
2019 41 25
2018 115 64
2017 257 58
2016 210 107
2015 400 230
2014 343 198
2013 671 420
2012 715 887