Вожык (супрацьаўтамабільная загарода)
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/US_Army_spike_strip.jpg/220px-US_Army_spike_strip.jpg)
Вожык (іншыя назвы: паласа з шыпамі, дарожныя шыпы) — прылада для перашкоджання або прыпынку руху колавых транспартных сродкаў праз праколванне іх шын. Як правіла, палосы складаюцца з набору металічных шыпоў, штыроў, зуб’яў або пік, накіраваных уверх. Прызначаныя для праколу і сплюшчвання шын, калі транспартны сродак праходзіць па ніх. Шыпы могуць быць полымі або суцэльнымі. Таксама вожыкамі можа называцца военная загарода часнок.
У некаторых краінах выраб і выкарыстанне «вожыкаў» забаронены з-за выкарыстання іх у забастоўках, беспарадках з-за магчымасці прычынення цяжкіх раненняў.