Волга (радыёлакацыйная станцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

70М6 «Волга» — радыёлакацыйная станцыя дэцыметровага дыяпазону ў складзе расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе. Размешчаная ў Беларусі на поўнач ад г. Ганцавічы. Пастаўленая на баявое дзяжурства 1 кастрычніка 2003 года. Станцыя дазваляе адсочваць пускі МБР на паўночна-заходнім ракетанебяспечным напрамку. Паводле дагавароў, падпісаных 6 студзеня 1995 года паміж Беларуссю і Расіяй, уся нерухомая маёмасць і заняты РЛС і яе інфраструктурай зямельны ўчастак перададзеныя расійскаму боку ў карыстанне на 25 гадоў (да 2020 года).