Вольга Васільеўна Леўчанка
Вольга Васільеўна Леўчанка | |
---|---|
Нараджэнне |
26 лютага 1979 (45 гадоў) |
Член у | |
Адукацыя |
Вольга Васільеўна Леўчанка (нар. 26 лютага 1979, Пінск Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык. Дырэктар — рэдактар камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты „Пінскі веснік“».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка.
Працавала начальнікам аддзела па рабоце з моладдзю, якая вучыцца, і дзіцячымі арганізацыямі, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела па рабоце з пярвічнымі арганізацыямі, выконваючым абавязкі другога сакратара Пінскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», другім сакратаром, выконваючым абавязкі першага сакратара, першым сакратаром Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», начальнікам аддзела па справах моладзі, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі
- ↑ Леўчанка Вольга Васільеўна Архівавана 18 жніўня 2020.