Перайсці да зместу

Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч
Дата нараджэння верасень 1824
Дата смерці не раней за 1860-я
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археограф

Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч або Іосіф Цэзар Турчыновіч (верасень 1824 — пасля 1860-х) — расійскі гісторык.

Паходзіў са збяднелага старажытнага шляхецкага роду Магілёўскай губерні. Звестак пра ранняе жыццё Турчыновіча няма. У 1858 годзе як тытулярны саветнік служыў перакладчыкам магілёўскага дваранскага сходу. На пачатку 1860-х гадоў служыў суддзёй Ніжняудзінскага акруговага суда ў Іркуцкай губерні. Далейшы лёс невядомы.

На думку Уладзіміра Пічэты, Іосіф Турчыновіч належаў да сталічнай школы гісторыкаў-юрыстаў.

Аўтар навуковых прац у галіне гісторыі права, шмат увагі надаваў асвятленню палітычных падзей. Сярод навуковых прац Турчыновіча «О поземельной собственности и наследстве в Древней Руси» (1853) і «История сельского хозяйства России от времен исторических до 1850 года» (1854) — абедзве кнігі заўважаны, рэцэнзіі друкаваліся ў «Современнике», «Отечественных записках» і іншых, «Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен» (1857).

«Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен» складалася з дзесяці частак і адлюстроўвала падзеі на тэрыторыі Беларусі да падзелаў Рэчы Паспалітай і да далучэння да Расійскай імперыі[1]. Таксама была заўважана навуковымі коламі, цытавалася, падштурхнула да даследаванняў у галіне беларускай гістарыяграфіі. На думку Ігара Марзалюка, гэта праца Турчыновіча заклала падмурак гісторыі Беларусі.

Зноскі

  1. Грибко И. Л. Турчинович Осип (Иосиф Цезарь) Викентьевич // Белорусская юридическая энциклопедия. — Мн.: ГИУСТ БГУ, 2013. — Т. 4. — С. 60.