Тытулярны саветнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тытуля́рны саве́тнік — грамадзянскі чын IX класа ў Табелі аб рангах Расійскай імперыі.

Гісторыя стварэння чыну[правіць | правіць зыходнік]

Зацверджаны Табелем аб рангах 24 студзеня (4 лютага) 1722 г. імператарам Пятром I, праіснаваў са шматлікімі зменамі да адмены паводле дэкрэта УЦВК Саўнаркама РСФСР ад 11 лістапада 1917 года. Адпаведны вайсковаму чыну капітана пяхоты, штабс-капітана арміі, штабс-ротмістра кавалерыі, казацкага пад'есаула і лейтэнанту ваеннага флоту Расійскай імперыі. З 1845 г. даваў асабістае дваранства (раней яго атрымлівалі з XIV класа).

Малодшы чын
Калежскі сакратар
Табель аб рангах
Тытулярны саветнік
Старэйшы чын
Калежскі асэсар