Вуліца 40 год БССР (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
40 год БССР
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Паштовы індэкс 246015

Вуліца 40 год БССР — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з безназоўным правулкам[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравалася ў канцы 1950-х гадоў праз уразанне прысядзібных участкаў жыхароў Юнацкай вуліцы і вуліцы Мічурына. Назву атрымала ў гонар саракавой гадавіны ўтварэння Беларускай ССР, якая адзначалася ў 1959 годзе. Засялялася пераважна не прудкоўцамі, а перасяленцамі з іншых раёнаў. Па ўспамінах старажылаў, у 1966 годзе пацярпела ад паводкі[2].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У сектары між канцавымі адрэзкамі вуліцы 40 год БССР і вуліцы Мічурына знаходзіцца зона адпачынку з сажалкай.

У студзені 2023 г. Гомельскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляў аб падтапленні талымі водамі аднаго з домаўладанняў вуліцы 40 год БССР[3][4].

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  2. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.
  3. Жукова, Е. Вода подступает. Паводок // Гомельские ведомости. — Гомельские ведомости. — 2023. — 19 января. — С. 20.
  4. Моложавская, Д. Вода прибывает. Паводок // Гомельские ведомости. — Гомельские ведомости. — 2023. — 24 января. — С. 5.