Вуліца Мічурына (Гомель)
Мічурына Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Чыгуначны раён |
Гістарычны раён | Прудок |
Працягласць | ≈820 м. |
Пакрыццё | асфальт |
Ранейшыя назвы | Пралетарская |
Паштовы індэкс | 246015 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Мічурына — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 4-я Навасёлкавая да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з вуліцай Каменшчыкава і безназоўным правулкам[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.
З гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]Пачала фарміравацца ў даваенную пару. Да 1957 года называлася Пралетарскай. Цяперашнюю назву атрымала тады ж у сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля. Названая ў гонар савецкага біёлага І. У. Мічурына[2].
Забудоўвалася на ранейшым полі непадалёк ад зарослага балота. Першым пасяленцам старажылы называлі нейкага Антона Цімошку. Будаваліся тут не толькі прудкоўцы, але і выхадцы з іншых мясцовасцей – Чачэрскага раёна, вёсак Вялікія і Малыя Нямкі, Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна і інш. Для эканоміі сродкаў перасяленцы перавозілі сюды свае зрубы і цэлыя дамы[2]. Зафіксаваная на нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года[3].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]На вуліцы знаходзяцца:
- гаражнага тыпу станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў (прыватны аўтасэрвіс);
- малітоўны дом царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Цярпенне», пры якім працуе нядзельная школа;
- зона адпачынку з сажалкай.
Зноскі
- ↑ Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- ↑ а б Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 187.
- ↑ Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.