Вуліца Ільінскага (Віцебск)
Выгляд
Вуліца Ільінскага Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Ранейшыя назвы | Верхняя набярэжная |
Назва ў гонар | Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Ільінскага (былая назва: Верхняя набярэжная) — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Названая ў 1967 годзе ў гонар акцёра, народнага артыста СССР і БССР Аляксандра Ільінскага.
Усе будынкі размешчаны на правым баку вуліцы, левы бок — бераг Заходняй Дзвіны. На скрыжаванні з вуліцай Кірава вуліца праходзіць пад Кіраўскім мостам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі (забудова ў цэнтральнай частцы пачалася ў XVII ст.). У пачатку XX стагоддзя на вуліцы размяшчаліся акулярная фабрыка, бровар «Лёвенброй», Сімяонаўская (Багаяўленская) царква, кафляны завод Г. Буднікава, вінны і дражджавы заводы. У 1928—1932 гг. пабудаваны Віцебскі клуб металістаў.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 45 — будынак Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі (архітэктар А. Данілава)[1].
Зноскі
- ↑ Электротехникум связи // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Ільінскага (Віцебск)