Віцебскі клуб металістаў
| Славутасць | |
| Віцебскі клуб металістаў | |
|---|---|
| Віцебскі клуб металістаў пасля пажару | |
| 55°11′41″ пн. ш. 30°11′49″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Віцебск |
| Архітэктурны стыль | канструктывізм |
| Архітэктар | А. Васільеў |
| Дата пабудовы | 1929 год |
| Статус |
|

Віцебскі клуб металістаў (вуліца Энгельса, 2) — помнік савецкай архітэктуры Віцебска 1920—1930-х гадоў. Размешчаны на набярэжнай Заходняй Дзвіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны па праекце архітэктара А. Васільева ў 1929 (1932[1][2]) годзе.
У 1941 годзе, падчас нямецкай акупацыі, у будынку і на навакольнай тэрыторыі знаходзілася Віцебскае гета. У пасляваенныя гады ў будынку размяшчаўся драматычны тэатр імя Якуба Коласа. У 1947 годзе тут адбываўся суд над фашысцкімі злачынцамі. У 1959 годзе ў былым клубе металістаў быў адкрыты Дом культуры Віцебскага раёна, які знаходзіўся ў будынку да 2006 года.
У цяперашні час будынак пустуе. У 2009 годзе тут здарыўся пажар на трэцім паверсе, выгарэлі інтэр’еры.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пабудаваны ў стылі канструктывізму для клуба металістаў. Мае складаную канфігурацыю плана, строгія архітэктурныя формы. Складаецца з 2 груп памяшканняў. Першая група — відовішчная (вестыбюль, фае, глядзельная зала, пабудаваная ў 1940 годзе спартыўная зала, дапаможныя памяшканні). Другая група памяшканняў, размешчаная ў двухпавярховай частцы будынка, — клубная.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Будынак, пабудаваны па аналагічным праекце, да вайны існаваў у Мінску, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны.
Зноскі
- ↑ Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
- ↑ А. А. Воінаў. 30. Клуб металістаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — С. 64. — 496 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 228. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
- А. А. Воінаў. 30. Клуб металістаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — С. 64. — 496 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віцебскі клуб металістаў на сайце «Архіварта»
