Вуліца Кіжаватава (Брэст)
Выгляд
Вуліца Кіжаватава Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Ранейшыя назвы | Мяшчанская, Працоўная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Кіжаватава — вуліца ў паўночнай частцы Брэста, у раёне былой вёскі Граеўская Слабодка, якая ўзнікла ў 1870 годзе ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі «Брэст — Беласток — Граева». Забудоўвалася з канца XIX стагоддзя індывідуальнымі 1-павярховымі дамамі. Працягласць каля 1500 м — ад пуцеправода праз чыгуначныя пуці станцыі Брэст-Цэнтральны да вуліцы Фартэчнай. Праходзіць паралельна чыгунцы. Названая ў 1967 годзе ў гонар A. M. Кіжаватава. Ранейшыя назвы — Мяшчанская (да 1939-га і ў 1941 −1944 гадах), Працоўная (1939 −1941 гг. і 1944 −1967 гг.).
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 9/1 — Дом культуры чыгуначнікаў
- № 74 — Брэсцкая гарадская дзіцячая паліклініка № 1
- № 76 — Брэсцкая гарадская бальніца №1 (1990, архітэктары Л. Хаюцін, Т. Дулевіч, А. Перэльман). Праектавалася як бальніца Беларускай чыгункі[1].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Кіжаватава (Брэст)
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)