Леў Ісаакавіч Хаюцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Хаюцін)
Леў Ісаакавіч Хаюцін
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1947(1947-06-07) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Леў Ісаакавіч Хаю́цін (7 чэрвеня 1947, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1970 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1970 працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (з 1986 кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні)[1]. З 1973 года член Саюза архітэктараў БССР[2].

У 19922017[2][3] гадах генеральны дырэктар СТАА «Тамбаз». У верасні 2017 года прадаў кампанію, працягнуўшы працаваць там як саветнік дырэктара па пытаннях арганізацыі праектавання і будаўніцтва аб’ектаў[4].

У снежні 2017 года затрыманы. На падставе матэрыялаў праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і фінансавай міліцыі было высветлена, што Хаюцін парушыў ўстаноўлены парадак выкарыстання грашовых сродкаў, прыцягнутых пасродкам выпуску і рэалізацыі жыллёвых аблігацый, прызначаных для фінансавання будаўніцтва двух жылых дамоў у граніцах вуліц М. Багдановіча — Амурскай — Тургенева — Тыражнай і вуліц М. Багдановіча — Корш-Сабліна — Тургенева — Верхняга завулка, выдаткаваў гэтыя сродкі на выкананне абавязацельстваў кампаніі па будаўніцтве іншага жылога дома, а таксама на аплату будаўнічых матэрыялаў і будаўніча-мантажных прац на іншых аб’ектах будаўніцтва. Гэтыя дзеянні нанеслі пакупнікам жыллёвых аблігацый шкоду на суму 21,5 млн рублёў[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР на Акадэмічнай вуліцы

Асноўныя работы (у тым ліку ў аўтарскім калектыве): помнік загінулым студэнтам і выкладчыкам Беларускага політэхнічнага інстытута ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1969, бронзавы медаль ВДНГ СССР), дзіцячыя садкі-яслі на 140—280 месцаў у каркасна-панэльных канструкцыях у Мінску і іншых гарадах БССР (1976—1980)[6], комплекс будынкаў інстытутаў Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі і вылічальны цэнтр[d] інстытута матэматыкі АН БССР на вуліцах Ф. Скарыны і Сурганава (19781980), будынкі паліклінікі Беларускай чыгункі (1988)[1], бальніца завода імя Вавілава (1988)[6], Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі (1991) у Мінску (у сааўтарстве); гасцініц у Брэсце (1990)[1], памятны мемарыял воінам-вызваліцелям на Цэнтральнай плошчы ў Клецку (1975), гасцініца пастпрэдства Савета Міністраў БССР[6] у Маскве (1977); будынак Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР у Віцебску (1982)[1]; прыбудова да Белдзяржфілармоніі ў Мінску (1982); бальніца Беларускай чыгункі на станцыі «Брэст» у Брэсце (1990)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за дзіцячыя садкі-яслі на 140—280 месцаў (1974, у аўтарскім калектыве), санаторый «Беларусь» у Кіславодску[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанты, мае двух дачок. Старэйшая пражывае ў Францыі, малодшая — эканаміст, працуе у бацькаўскай кампаніі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]