Граева
| Горад | |||
| Граева | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Grajewo | |||
|
|||
| 53°39′ пн. ш. 22°27′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Падляскае | ||
| Павет | Граеўскі | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 86 | ||
| Паштовы індэкс | 19-200 | ||
| Аўтамабільны код | BGR | ||
| TERC | 2004011 | ||
| Іншае | |||
| 0957376 | |||
| grajewo.pl (польск.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Гра́ева (польск.: Grajewo, былая назва — Гра́йва) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Граеўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Граева. Стаіць на рацэ Лык.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Мястэчка Грайва ўпершыню згадана 23 лістапада 1472 года як маёмасць Яна з Белавежы. У 1483 годзе ўладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык. 8 лютага 1478 года заснаваны Касцёл Святой Тройцы. У 1483 годзе Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам горада быў таксама Ян Граеўскі які меў трох сыноў: Станіслава, Гераніма і Бартламея. У 1540 годзе дзякуючы намаганням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбургскае права.
У 1692 годзе горад перайшоў у валоданне Вільчэўскіх. У ваколіцах горада ў 1794 годзе адбыліся бітвы падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
У 1863 годзе падчас паўстання Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся ваенныя дзеянні. У 1864 годзе горад перайшоў у валоданне Вайчэўскіх. 12 сакавіка 1864 года пад Граевам адбылася бітва супраць расійскай акупацыі. У 1869 годзе ў выніку рэпрэсій з боку царскай Расіі, з-за паўстання Кастуся Каліноўскага Граева страціла правы горада і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы. У 1873 годзе пабудавана чыгунка Брэст — Кёнігсберг.
У 1939 годзе ў Граеве налічвалася 9500 жыхароў. У 1940—1941 гадах цэнтр раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1945 гадах — цэнтр Граеўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1975—1998 гадах Граева знаходзілася ў складзе Ламжынскага ваяводства. З 1 студзеня 1999 года цэнтр Граеўскага павета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз горад праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў:
Таксама праз горада праходзіць чыгунка Элк — Граева — Беласток
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
- Драўляныя хаты (XIX ст.)
- Старыя каталіцкія могілкі
- Капліца Вільчэўскіх на могілках (1839)
- Неагатычны Касцёл Святой Тройцы (1882)
- Прыкасцёльныя званіцы (1837)
- Будынак чыгуначнага вакзала (1873)
- Дзве капліцы прыдарожныя (XIX ст.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013904011-0957376?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Граева- Граева на сайце Radzima.org
