Выбаргскі замак
Замак | |
Выбаргскі замак | |
---|---|
фінск.: Viipurin linna, шведск.: Wiborgs slott | |
60°42′57″ пн. ш. 28°43′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Выбарг |
Заснавальнік | Торгільс Кнутсан |
Першае згадванне | 1293 |
Дата заснавання | 1293 |
Будаўніцтва | 1293—1894 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 4710055000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выбаргскі замак — замак у Выбаргу, адзін з самых старажытных помнікаў фартыфікацыйных збудаванняў горада. Адзіны замак на тэрыторыі Расіі Выбаргскі замак[1][удакладніць].
На невялікім востраве каля берага ў 13 стагоддзі была пабудавана вежа замка, якая атрымала назву ў гонар караля Нарвегіі і Хрысціцеля Скандынавіі Олафа Святога. Па памерах была самай вялікай вежай у Скандынавіі таго часу.
У 1293 і 1322 гадах замак штурмавала войска наўгародцаў, але беcпаспяхова. У сярэдзіне 15 стагоддзя намеснік караля Карл Кнутсан Бундэ выдаткаваў значныя сродкі на рэканструкцыю замка, пабудаваў палаты, новыя вежы і г.д. На паўвостраве насупраць замка паўстала паселішча, якое стала пасля горадам. Пры новым намесніку горад таксама абнеслі сценамі з дзясяткам вежаў. Адна з вежаў захавалася па сённяшні дзень.
У 1556 г. замак наведаў кароль Швецыі Густаў Ваза і гэта падштурхнула да перабудовы састарэлых умацаванняў. У 1564 годзе данжон надбудавалі да сямі паверхаў. Ніжнія яго часткі з гранітных блокаў, верхнія — з цэглы. У 2-й палове 17 ст. у паўночна-заходняй частцы замкавага двара пабудавалі каменныя казармы.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны музей «Выбаргскі замак» Архівавана 16 мая 2010.