Олаф II Святы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Олаф II Святы
Óláfr II Digre
Олаф II Святы
Св. Олаф на фрэсцы ў адной са шведскіх цэркваў
Кароль Нарвегіі
1015 — 1028
Папярэднік: Свен I Вілабароды
Свейн, сын Хокана Магутнага (ад імя дацкага караля)
Пераемнік: Кнуд Вялікі
 
Нараджэнне: 995(0995)
Нарвегія
Смерць: 1030(1030)
Стыклестад
Пахаванне: Нідараскі сабор
Род: Хорфагеры
Бацька: Харальд Грэнландзец
Маці: Аста Гудбрандсдоцір
Жонка: шведская прынцэса Астрыд Олафсдоцір
Дзеці:

О́лаф II (Олаф Святы, Олаф Харальдсан, Олаф Тоўсты; стар.-сканд.: Óláfr Digre, нарв.: Olav den hellige/Heilag Olav; 9951030) — кароль Нарвегіі з 1015 года па 1028 год, прадстаўнік дынастыі Хорфагераў, сын Харальда Грэнландца. Яму прысвечана «Сага пра Олафа Святога». Адзін з самых шануемых у Скандынавіі агульнахрысціянскіх святых.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Олаф нарадзіўся ў 995 годзе. Ён быў сынам вестфальдскага конунга Харальда Грэнске (Грэнландца) і прапраўнукам Харальда Цудоўнавалосага; Харальд Суровы быў яго братам па маці.

У 1009—1013 гг. ваяваў у Англіі (спачатку на баку датчан, а потым на баку англа-саксаў).

У 1013 годзе ў Нармандыі быў звернуты ў хрысціянства, хрышчоны ў Руане і паступіў на службу да англійскага караля ў выгнанні Этэльрэда. Ён дапамог Этэльрэду вярнуцца ў Англію і ваяваў на яго боку супраць датчан.

У 1015 годзе Олаф разам з біскупам Зігфрыдам выехаў у Нарвегію, дзе бонды і правінцыйныя кіраўнікі абвясцілі яго каралём.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1017 годзе ў Швецыю быў адпраўлены паслом Б'ёрн Акольнічы з прапановамі міру, прычым адным са спосабаў урэгулявання канфлікту была жаніцьба Олафа II на дачцы Олафа Шатконунга Інгігердзе, і рашэнне пра гэты шлюб было прынята на тынгу ва Упсале.

Для шведаў гэты шлюб быў выгодны як спосаб усталяваць мір на мяжы, і яны пераканалі Олафа Шатконунга даць клятву, што ён выдасць Інгігерду за Олафа II. Прычым вядома, што яго дачка жадала гэтага шлюбу. Вяселле павінна было адбыцца восенню на мяжы дзвюх дзяржаў на беразе ракі Эльв. У адпаведнасці з дасягнутымі пагадненнямі ўвосень 1018 года Олаф II прыбыў на мяжу для спаткання з нявестай і яе бацькам, але іх там не апынулася. Адпраўленыя ў Швецыю ганцы прывезлі несуцяшальную вестку: яшчэ ўлетку да Олафа Шатконунгу прыбылі сваты ад наўгародскага «конунга Ярыцлейва», шведскі кароль выдаў сваю дачку Ігігерду за князя Яраслава (Мудрага), які княжыў тады ў Ноўгарадзе, а Олаф II ажаніўся на яе зводнай сястры Астрыд.

Паводле «Сазе пра Эймунда», падчас знаходжання Олафа ў Ноўгарадзе Інгегерда «мела з ім тайную любоўную сувязь».

Барацьба з язычніцтвам, якая праводзілася Олафам больш рашуча і паслядоўна, чым яго папярэднікамі, скарачэнне традыцыйных «свабод» з мэтай узмацнення каралеўскай улады, змены ў сістэме кармленняў і збору падаткаў і іншае прывялі да разрыву паміж ім і большай часткай старой знаці, а таксама бондамі, якія далучыліся да знаці. Праціўнікі Олафа ўнутры краіны занялі бок караля Англіі і Даніі Кнута Вялікага, які прэтэндаваў на ўладу ў Нарвегіі.

Гібель Олафа пры Стыкластадзіры

У 1027 годзе ў саюзе са Швецыяй Олаф напаў на Данію, але пацярпеў паражэнне і ў 1028 годзе быў вымушаны бегчы ў Швецыю і затым далей на Русь, у Ноўгарад да Інгігерды (Ірыны). Бег ён туды разам з малалетнім сынам Магнусам, пакінуўшы ў Швецыі жонку Астрыд. У Ноўгарадзе Інгегерда настаяла, каб Магнус застаўся ў Яраслава. Тым часам нарвежскі прастол заняў Кнуд I, які прызначыў «намеснікам» свайго сына ад наложніцы Альвівы Свейна.

У 1030 годзе па клічы сваіх прыхільнікаў вярнуўся ў Нарвегію, і паспрабаваў са шведскай дапамогай вярнуць сабе прастол, але ў ліпені таго ж года (29-га або 31-га чысла) пры Стыкластадзіры быў забіты ў бітве з войскам нарвежскай радавой знаці і бондаў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У Олафа Святога быў адзін сын — Магнус Добры (каля 10241047), кароль Нарвегіі (10351047) і Даніі (10421047), і адна дачка — Ульфільда (10201071), жонка з 1042 года Ордульфа (каля 10201072), герцага Саксоніі (10591072).

Аднак С. С. Аляксашын, на падставе звестак саг пра «тайнае каханне» паміж Інгегердай і Олафам і спрабуючы растлумачыць даныя генетычных даследаванняў сучасных Рурыкавічаў, якія паказалі разыходжанне гаплагруп у нашчадкаў Манамаха («паўночная» гаплагрупа N1c1) і Алега Святаславіча («славянская» — R1a), высунуў гіпотэзу пра пазашлюбных дзяцей Олафа. Ён выказаў здагадку, што фактычным сынам Олафа ад Інгегерды быў рускі князь Усевалад Яраславіч[1], бацька Уладзіміра Манамаха[2].

Св. Олаф Нарвежскі
Нараджэнне:

995(0995)
Ringerike[d], Бускеруд, Эстланд, Нарвегія

Смерць:

29 ліпеня 1030(1030-07-29)

Шануецца:

Каталіцтва, Праваслаўе, Лютэранства

Кананізаваны:

1164, Аляксандр III

Галоўная святыня:

Тронхейм

Дзень памяці:

29 ліпеня, 3 жніўня (здабыццё мошчаў), 16 кастрычніка (зварот)

Заступнік:

Нарвегіі, скульптараў, цяжкага шлюбу і каралёў

Атрыбуты:

карона, сякера, цмок

Кананізацыя і шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Услаўленне Олафа ў ліку святых адбылося ў Нарвегіі 3 жніўня 1031 годзе (памяць 29 ліпеня) — у гэты дзень біскуп Грымкель са згоды конунга Свейна і «па рашэнні ўсяго народа» «абвясціў, што Олаф конунг — святы» і перанёс яго рэшткі ў царкву Св. Клемента, заснаваную яшчэ Олафам у Нідарасе (Тронхейме). У 1164 годзе папам Аляксандрам III быў прылічаны да ліку святых і стаў шанавацца як заступнік Нарвегіі.

Святы Олаф з'яўляецца апошнім па часе заходнім святым (да Вялікай схізмы 1054 года), які шануецца таксама і на хрысціянскім Усходзе (Святы дабраверны Олаф II Харальдсан, кароль Нарвегіі хрысціцель і асветнік нарвежцаў).

У Расіі ў імя святога Олафа былі асвячоны храмы ў Ноўгарадзе (дзе ён жыў некалькі гадоў) і Старой Ладазе[3], дзе ён праездам гасцяваў у пасадніка Рогнвальда Ульвсана, сваяка сваёй былой нявесты Інгігерды, бо паміж Олафам і Інгігердай было «самае вялікае сяброўства» або, як сказана, у «Сазе пра Эймунда» — Інгігерда «мела з ім тайную любоўную сувязь».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Усевалад Яраславіч нарадзіўся ў 1030 г., гэта значыць у год гібелі Олафа
  2. С. С. Аляксашын Сучасныя генагеаграфічныя даследаванні радаводу Рурыкавічаў пасродкам генетычнага маркера Y-храмасомы.
  3. Задворный В., Юдин А. История Католической Церкви в России. — М., 1995. — с.10.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Свен I Вілабароды
Кароль Нарвегіі
10151028
Пераемнік:
Кнуд Вялікі