Перайсці да зместу

Вяслярны канал (Заслаўе)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяслярны канал у Заслаўі
Месцазнаходжанне Заслаўе, вул. Ганалес, 1
Рэканструяваны 2011
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вяслярны канал у Заслаўі — спартыўнае збудаванне ў горадзе Заслаўе Мінскага раёна. Траса канала мае шырыню па дне 135 м. і глыбіню 3,5 м. Даўжыня акваторыі канала складае 2150 м, даўжыня подходнай і адыходнай частак складае 45 м і 110 м адпаведна. Траса канала падзелена на 8 стартавых і 2 рэзервовыя дарожкі шырынёй па 13,5 м.

Вяслярны канал знаходзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту, створаным на базе Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства па водных відах спорту.

Гісторыя ўзнікнення вяслярнага канала пачалася адначасова з будаўніцтвам у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Па ініцыятыве Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта частка воднай сістэмы ў раёне Заслаўя была зроблена ў выглядзе прамога адрэзка вады даўжынёй больш двух кіламетраў і шырынёй сто метраў і злучалася з Заслаўскім вадасховішчам ў раёне пансіяната «Юнацтва» і вёскі Ганалес.

Выкарыстанне канала ў спартыўных мэтах выявіла шэраг праблем. У гарачы перыяд лета адбываўся вялікі расход вады ў вадасховішчы і падаў ўзровень вады, у тым ліку, ў вяслярным канале. Гэта выключала магчымасць правядзення вучэбна-трэніровачнага працэсу і спаборніцтваў на канале. Таксама адным з істотных недахопаў канала з’яўлялася наяўнасць слабой плыні вады ў бок Заслаўскага вадасховішча, што выключала магчымасць стварэння роўных умоў спартсменам і правядзення спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

У 1995 годзе Мінгарвыканкам перадаў вяслярную базу на канале на баланс Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якое, у сваю чаргу, стварыла на яго базе Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па водных відах спорту. У 2006 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя аб’екта, праведзена будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры, адміністрацыйна-бытавога корпуса, медыка-аднаўленчага цэнтра і іншых аб’ектаў. Рэканструкцыя цалкам завяршылася ў 2011 годзе.

Падчас II Еўрапейскіх гульняў вяслярны канал у Заслаўі стане месцам правядзення спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ.

Зноскі