Відэакліп
Выгляд
Відэаклі́п, відэаролік або проста кліп (ад англ.: clip) — непрацяглая па часе мастацка складзеная паслядоўнасць кадраў. Відэакліпы найбольш часта ўжываюцца для рэкламы тавараў і паслуг і для візуальнага суправаджэння аўдыёкампазіцый на тэлебачанні. Мастацтва здымкі і мантажу відэакліпаў вылучаюць як асобны кароткаметражны падвід кінамастацтва. Кліпы звычайна маюць больш «дробны» мантаж, у параўнанні з кароткаметражным кіно, і ў іх больш часта выкарыстоўваюцца спецэфекты.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. М. Мартыненка. Відэакліп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 143. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).