Перайсці да зместу

Візавая палітыка Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Для ўезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі грамадзянам большасці краін патрабуецца своечасовае атрыманне візы. Грамадзянам некаторых краін віза для ўезду ў краіну не патрабуецца. Для грамадзян Беларусі з Расіяй дзейнічае безвізавы рэжым.

Візавая палітыка Расіі.

Расійская віза ўяўляе сабой наклейку, прызначаную для ўклейвання ў пашпарт. Імя ўладальніка візы транскрыбуецца кірыліцай. Загалоўкі палёў дадзены на рускай і англійскай мовах, аднак запаўняюцца палі толькі па-руску. Паласа ўтрымлівае напісанне імені ў транслітарацыі кірыліцы на лацінку, якое можа адрознівацца ад напісання імені ў адпаведным полі візы (прыклад: Christoph → Kpыстoф → Kristof).

Патрабаванні да фота на візу для Расіі
  • Нейтральная міміка
  • Каляровасць
  • Твар накіраваны проста наперад, цалкам бачны
  • Фон белы або светлага колеру
  • Абодва вока расплюшчаны
  • Акуляры, навушнікі і іншыя прадметы не дапускаюцца
  • Зроблена не болей за паўгода да падачы на візу
  • Звычайнае адзенне. Фота ў экстравагантным адзенні могуць адхіліць. Аднак рэлігійнае адзенне дазволена.

Зноскі