Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг
Дата нараджэння 1869
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1916
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг (1869 — пасля 1916) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1869 годзе ў сям’і нашчадкавага ганаровага грамадзяніна ў Дэрпцкім павеце Ліфляндскай губерні[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дэрпцкай губернскай гімназіі[2].

Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага Юр’еўскага ўніверсітэта дактарантам у 1893 годзе[1][2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

24 ліпеня 1893 года паступіў на дзяржаўную службу сельскім урачом у Людзінскі павет Віцебскай губерні. У жніўні 1898 года пераведзены на такую ж пасаду ў Рыжыцкі павет. У студзені 1903 года прызначаны віцебскім гарадавым урачом[2].

У час руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў быў прызваны з запасу чыноўнікаў ваенна-медыцынскага ведамства на сапраўдную ваенную службу і прабыў у Маньчжурыі каля года, спачатку малодшым, потым старшым ардынатарам палявога рухомага шпіталя пры 40-й пяхотнай дывізіі  (руск.)[1][2].

У чэрвені 1908 года[2] прызначаны выконваючым пасаду памочніка губернскага ўрачэбнага інспектара ўрачэбнага аддзялення Віцебскай губерні[3].

У 1914-16 гадах займаў пасаду валагодскага губернскага ўрачэбнага інспектара[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дысертацыя на ступень доктара медыцыны факусуецца на пытанні дзетазабойства  (руск.) і плодавыгнання ў Віцебскай губерні[5].

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора

Зноскі

  1. а б в Линденберг, Виктор Гаврилович (врач ; 1869— после 1916) (руск.)
  2. а б в г д е Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии (руск.)
  3. Памятная книжка Витебской губернии на 1909 год издание официальное. С. 7 (руск.)
  4. Линденберг Виктор Гаврилович (руск.)
  5. Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора