Перайсці да зместу

Віктар Рыгоравіч Куранцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Рыгоравіч Куранцоў
Род дзейнасці цяжкаатлет, трэнер, ваенны, палітык
Дата нараджэння 5 красавіка 1941(1941-04-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 2021(2021-04-07)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны трэнер Расіі Заслужаны майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Рыгоравіч Куранцоў (нара. 5 красавіка 1941 года, в. Тухінка, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 7 красавіка 2021) — расійскі спартсмен, цяжкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1966). Заслужаны трэнер Расіі (2003).

У 1977 годзе скончыў Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.

Віктар Куранцоў — чэмпіён ХІХ (1968) і сярэбраны прызёр XVIII (1964) Алімпійскіх гульняў, мнагакратны чэмпіён СССР, Еўропы і свету, двухкратны пераможца Спартакіяды народаў СССР, чэмпіён Узброеных Сіл СССР. Уладальнік Кубка СССР (1973). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 16 медалямі.

Віктар Куранцоў устанавіў больш за 50 сусветных і еўрапейскіх рэкордаў, у яго скарбонцы 150 залатых спартыўных узнагарод.

З’яўляецца Ганаровым грамадзянінам гарадоў Ніігата (Японія), Сомбатхей (Венгрыя), Мехіка (Мексіка), Адзінцова (Маскоўская вобласць, Расія). Быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як рэкардсмен, які падняў больш за ўсіх цяжараў на кілаграм уласнай вагі.

Жыве ў г. Адзінцова (Расія).

  • Виктор Куренцов // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. — Доп. изд. — Витебск : Витебская областная типография, 2011. — С. 58-63.
  • Куренцов Виктор Григорьевич // Олимпийские чемпионы: Российская империя — СССР — СНГ — Российская Федерация : энциклопедия / В. Л. Штейнбах. — Москва : Эксмо, 2008. — С. 211.

Зноскі