Вікіпедыя:Скарачэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:СК
ВП:ВП

Скарачэнне ў прасторы «Вікіпедыя» — гэта спецыяльнае перанакіраванне са скарочанай лёгка запамянальнай назвы да пэўнага артыкула праекта. Плюс гэтых скарачэнняў у тым, што імі можна лёгка скарыстацца на любой старонцы ў Вікіпэдыі, не гледзячы, як пішацца поўная назва таго ці іншага артыкула. Звычайна, сваё скарачэнне (ці нават некалькі) маюць правілы і розныя пагадненні ў Вікіпедыі. Прыклады:

Як карыстацца скарачэннямі?[правіць зыходнік]

Скарачэнне можна ўвесці ў поле пошуку і адразу перайсці да праекта. Напрыклад, калі ўвесці туды ВП:Ф і націснуць Старонка, то вы хутка трапіце на Вікіпедыя:Форум, дзе можаце абмеркаваць розныя пытанні, якія тычацца Вікіпедыі.

Спасылацца праз скарачэнні можна і ў URL. Напрыклад, адрас гэтай старонкі — http://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Скарачэнне, і калі замяніць Вікіпедыя:Скарачэнне на ВП:СК, то вы патрапіце сюды ж.

Скарачэнні прынята трымаць у выглядзе вялікіх літар. Калі карыстацца полем пошуку, розніцы няма — вп:ф і ВП:Ф перанакіруюць вас аднолькава. Калі праз URL, рэгістр літар улічваецца.

Памятайце! Выкарыстанне скарачэнняў мусіць мець месца толькі ў праектах і парталах. Выкарыстанне скарачэнняў у асноўнай прасторы (то бок, у назвах артыкулаў) канфліктуе з Правіламі наймення артыкулаў, якія, хоць і не з’яўляюцца абавязковымі, але маюць высокі аўтарытэт у ВікіСупольнасці.

Чытэльнасць[правіць зыходнік]

Скарачэннямі часта карыстаюцца замест доўгіх спасылак, напрыклад, (не «я адказаў на [[Вікіпедыя:Форум]]», а «я адказаў у [[ВП:Ф]]»). Некаторыя рэдактары нават могуць адказаць, пра што тая ці іншая спасылка, зірнуўшы на яе. Іншыя ж апыняюцца «за бортам» дыскусій, якія складаюцца з гэткага жаргону. Таму, каб не выклікаць непаразумення ў недасведчаных карыстальнікаў, рабіце скарачэнні спасылкамі, а не простым тэкстам.

Адмысловы шаблон[правіць зыходнік]

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:А
ВП:Б
ВП:В

Для пазначэння скарачэнняў на старонцы ёсць адпаведны шаблон {{shortcut}}. У параметрах — назвы скарачэнняў. Прыклад: {{shortcut|ВП:А|ВП:Б|ВП:В}}. У выніку будзе бачная калонка справа з усімі скарачэннямі.

Таксама ёсць шаблон {{template shortcut}}, які мае падобнае прызначэнне.