Перайсці да зместу

Віленскія пакутнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ікона трох віленскіх мучанікаў

Ві́ленскія паку́тнікі[1][2][3], або ві́ленскія му́чанікі[4], літо́ўскія паку́тнікі[2] — беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (свецкія імёны Кумец, Няжыла, Круглец), якія загінулі мучаніцкай смерцю неакрэсленым мінулым часам да 1347 года за пераход з язычніцтва ў хрысціянства.

На месцы пакарання віленскіх мучанікаў, якія былі прыдворнымі нейкага літоўскага князя, па жаданні жонкі і воляй вялікага князя Альгерда, пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква.

У 1347 або 1374 годзе віленскія мучанікі кананізаваны. З XVI ст. іх мошчы знаходзіліся ў Віленскім Свята-Духавым манастыры. У ліпені 1993 года часціцы мошчаў віленскіх мучанікаў закладзены ў абраз і перанесены ў Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор.

Гісторыя віленскіх мучанікаў коратка выкладзена ў «Сказанні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія».

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 169.
  2. а б Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. ISBN 985-11-0220-2. — С. 68.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 525
  4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 439. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.