Перайсці да зместу

Вінцэнт Святаполк-Мірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт Святаполк-Мірскі
Род Святаполк-Мірскія
Член у

Вінцэнт Святаполк-Мірскі (польск.: Wincenty Światopełk-Mirski) — князь, адзін з нямногіх «краёвых» арыстакратаў у беларускім нацыянальным руху. Член Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. Удзельнік Беларускай канферэнцыі ў Вільні ў студзені 1918 года, уваходзіў у прэзідыум арганізацыйнага камітэта ў справе яе склікання і разам з Іванам Луцкевічам выступіў на ёй з рэфератам «Школьная справа». Разам з Вацлавам Ластоўскім заснаваў Беларускае дабрачыннае таварыства «Золак», якое ўтрымлівала ў Вільні дзіцячы прытулак і школу.

Зноскі

  • Цярэшчанка К. Мой удзел у беларускім руху / Кузьма Цярэшчанка // ARCHE. — 2011. — № 11. — С. 66.