Віталь Крупіца
Выгляд
Нарадзіўся | 18 лютага 1981 |
---|---|
Памёр | 15 лістапада 2020 (39 гадоў) |
Грамадзянства |
Віталь Крупіца (18 лютага 1981 — 15 лістапада 2020) — беларускі футбаліст, грамадскі дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Выклікаўся ў юнацкую зборную Беларусі і выступаў за футбольны клуб «Масты». Затым ён прысвяціў сябе пляжнаму футболу. На працягу доўгіх гадоў кіраваў аддзяленнем гэтага віду гульні барысаўскага БАТЭ, выступаў за каманду «жоўта-сініх», з якой выйграў шэраг трафеяў. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе.
Потым прысвяціў сябе масаваму футболу. Быў начальнікам аддзела масавага футбола БФФ, апошнім часам працаваў у офісе ЮНІСЕФ у Беларусі.
Памёр ва ўзросце 39 гадоў ад раку[1]. Засталіся жонка і трое дзяцей.
Зноскі