Галеаца Кампі
Галеаца Кампі | |
---|---|
Дата нараджэння | не раней за 1475 і не пазней за 1477 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1536[2][3][…] |
Месца смерці | |
Дзеці | Джуліа Кампі, Vincenzo Campi[d] і Antonio Campi[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў | Бакача Бакачына |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галеаца Кампі (іт. Galeazzo Campi; каля 1477, Крэмона — 1536, Крэмона) — італьянскі мастак эпохі позняга Адраджэння.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Галеаца Кампі быў вучнем мастака Бакача Бакачына. У пейзажах Кампі адчуваецца ўплыў Перуджына і Джавані Беліні. Г.Кампі быў заснавальнікам роду мастакоў, які жыў і працаваў пераважна ў Крэмоне ў сярэдзіне і канцы XVI стагоддзя; захаваліся шматлікія мастацкія працы сямейства Кампі. Найбольшую цікавасць уяўляе творчасць трох сыноў Галеаца Кампі — Джуліа Кампі, Антоніа Кампі і Вінчэнца Кампі.
Самымі вядомымі творамі Галеаца Кампі з’яўляюцца яго палотны Уваскрашэння Лазара (1515), а таксама выявы Марыі Магдаліны (сумесная праца з Тамаза Алені), Мадонны з немаўлём, св. Б’яджа і св. Антоніа, а таксама Мадонны з немаўлём, св. Джавані, св. Розай і св. Хрыстафорам (1518) і Мадонны з немаўлём і святымі (1519).
Мастацтвазнаўцы мяркуюць, што Галеаца намаляваны на карціне свайго сына Джуліа Кампі «Гульня ў шахматы» (1530—1532).
Зноскі
- ↑ а б Galeazzo Campi // RKDartists Праверана 25 верасня 2019.
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Galeazzo Campi // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.