Джуліа Кампі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джуліа Кампі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1502[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1572[1][2][…]
Месца смерці
Бацька Галеаца Кампі
Род дзейнасці мастак, архітэктар
Жанр партрэт
Уплыў Галеаца Кампі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джуліа Кампі (іт. Giulio Campi; 1502, Крэмона — 1572, Крэмона) — італьянскі мастак.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Крэмоне ў 1502 годзе. Джуліа Кампі быў старэйшым сынам мастака Галеаца Кампі. Першыя ўрокі атрымаў ад бацькі. У 1522 годзе ён паступіў у майстэрню Джуліа Рамана ў Мантуі, дзе, акрамя жывапісу, вывучаў таксама скульптуру і архітэктурнае майстэрства. Наведаў Рым. У некаторых працах ён супрацоўнічаў з Каміла Бакачына, сынам Бакача Бакачына, у якога Кампі, магчыма, таксама навучаўся. Яго браты Вінчэнца Кампі і Антоніа Кампі таксама сталі вядомымі мастакамі.

Найбольш вядомай яго працай з’яўляецца алтарная выява сабора Сан-Абандыа ў Крэмоне (1527), дзе Кампі аднавіў выяву Дзевы Марыі з двума святымі рыцарамі Цэльса і Назара. Карціна гэта выканана ў стылі венецыянскай школы жывапісу. Вядомыя таксама фрэскі пэндзля Джуліа Кампі ў крэмонскім саборы Санта-Маргарыта.

Зноскі