Гама (літара)
Выгляд
Γ, γ (назва: гама[1], грэч. Γάμμα) — 3-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 3. Паходзіць ад фінікійскай літары — гімел. Ад літары «гама» паходзяць кірылічныя літары Г, Ґ і лацінскія C, G.
Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997. — С. 510: Грэчаскае пісьмо