Эта

Η, η (назва: ст.грэч. Ήτα — Ета, у візантыйскім і сучасным грэцкім вымаўленні — Іта) — 7-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 8. Паходзіць ад фінікійскай літары «хэц». Ад літары «эта» паходзяць лацінская літара H і кірылічная И разам з Й.
У беларускім мовазнаўстве прынята транскрыпцыя назвы Эта[1], што робіць вялікай складанасцю адрозніваць яе ў транслітарацыі ад грэцкай літары Ε, ε (эпсілон).
У сістэме грэка-лацінскай транслітарацыі перадаецца наступнымі спалучэннямі літараў: he, 'e і e.
У сучаснай беларускай практычнай транскрыпцыі з грэчаскай мовы перадаецца як «э», «е», «а», «я», «і», «гі», «гэ», «ге». Правілаў транслітарацыі не існуе, рэдкія даследаванні не даюць поўнай інфармацыі і носяць больш крытычны характар[2].
Граматычна бліжэй за ўсё да беларускай літары Е і царкоўна-славянскай (гэтаксама як старабеларускай) літары И.
Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з: Грэчаскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 510. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Практычная транскрыпцыя назваў з грэцкай мовы(недаступная спасылка). ARCHE Пачатак (7 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 20 ліпеня 2011.