Грэчаскі алфавіт
Выгляд
| Грэчаскі алфавіт | |
|---|---|
|
|
|
| Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
| Мовы | грэчаская |
| Гісторыя | |
| Дата стварэння | каля VIII стагоддзя да н.э. |
| Перыяд | да цяперашняга часу |
| Паходжанне | Фінікійскі алфавіт |
| Развілася ў | Гоцкае пісьмо, глаголіца, кірыліца, копцкае пісьмо, армянскае пісьмо, этрускі алфавіт, лацінскі алфавіт |
| Уласцівасці | |
| Статус | Грэцыя |
| Напрамак пісьма | злева направа |
| Знакаў | 24 літары |
| ISO 15924 | Grek |
Грэ́часкі алфаві́т — алфавіт грэчаскай мовы і іншых моў грэчаскай групы. Ён бесперапынна выкарыстоўваецца з канца 9-га альбо пачатку 8-га стагоддзя да н. э. Грэчаскі алфавіт, бадай, першы алфавіт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літар, а таксама, у дакласічную эпоху ў некаторых дыялектах гречаскай мовы ужываліся яшчэ 4 літары — Ϝ, ϝ (дыгама), Ϻ, ϻ (сан), Ϟ, ϟ (копа), Ϡ, ϡ (сампі). У класічнай гречаскай мове дыгама, сан і копа выкарыстоўваліся для запісу лікаў.
| Літара | Назва | Вымаўленне |
|---|---|---|
| Α α | альфа | [а] |
| Β β | бэта (віта) | [в] |
| Γ γ | гама | [г] |
| Δ δ | дэльта | шчыліннае [д] |
| Ε ε | эпсілон | [э] |
| Ζ ζ | дзэта (зіта) | [з] |
| Η η | эта (гіта) | [і] |
| Θ θ | тэта (фіта, цета) | шчыліннае [т] |
| Ι ι | ёта | [і], [й] |
| Κ κ | капа | [к], [ц] |
| Λ λ | лямбда | [л'] |
| Μ μ | мю (мі) | [м] |
| Ν ν | ню (ні) | [н] |
| Ξ ξ | ксі | [кс] |
| Ο ο | омікрон | [о] |
| Π π | пі | [п] |
| Ρ ρ | ро | [р] |
| Σ σ ς | сігма | [с] |
| Τ τ | таў | [т] |
| Υ υ | іпсілон | [і], [ў] |
| Φ φ | фі | [ф] |
| Χ χ | хі | [х] |
| Ψ ψ | псі | [пс] |
| Ω ω | омега | [о] |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грэчаскі алфавіт