Ганна Фрыцьёф
Ганна Фрыцьёф | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі, футбол і біятлон |
Клуб | Брагэ[d] |
Нарадзілася |
4 снежня 1962 (61 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 173 см |
Вага | 63 кг |
Ганна Фрыцьёф, у замужжы Юхансвн (шведск.: Anna Frithioff; нар. 4 снежня 1962 года, Грэна) — шведская лыжніца, прызёрка чэмпіянату свету 1995 года.
У Кубку свету Фрыцьёф дэбютавала ў 1992 годзе, тады ж адзіны раз у кар’еры трапіла ў дзясятку найлепшых у індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету. Акрамя гэтага ў індывідуальных гонках мае на сваім рахунку 9 трапленняў ў трыццатку найлепшых на этапах Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Фрыцьёф у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляюцца 30-е месца ў сезонах 1991/92 і 1993/94.
На Алімпіядзе-1994 у Лілехамеры заняла 17-е месца ў гонцы на 5 км класікай, 37-е месца ў гонцы пераследу, 13-е месца ў гонцы на 30 км класікай і 6-е месца ў эстафеце.
За сваю кар’еру прымала ўдзел у чатырох чэмпіянатах свету, на чэмпіянаце свету — 1995 у Тандэр-Бэе заваявала бронзавы медаль у эстафеце. Найлепшы вынік у асабістых гонках на чэмпіянатах свету, 9-е месца ў гонцы на 5 км класічным стылем на тым жа чэмпіянаце.
Зноскі