Георгій Васільевіч Сямёнаў
Георгій Васільевіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1976 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Георгій Васільевіч Сямёнаў (4 красавіка 1902 — 14 мая 1976, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Кочнева, цяпер Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. Працоўны стаж пачаў з 12 гадоў, калі пайшоў працаваць на фабрыку імя Парыжскай камуны ў горадзе Вязнікі. Прайшоў шлях ад рабочага да дырэктара фабрыкі, затым быў прызначаны намеснікам упраўляючага льнотрэста. Калі трэсты ліквідавалі, Сямёнава накіравалі на вучобу ў Прамысловую акадэмію.
У 1941 годзе пасля заканчэння Акадэміі быў накіраваны на работу дырэктарам Аршанскага льнокамбіната.
У 1955—1956 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР, затым зноў вярнуўся на льнокамбінат.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці льняной галіны лёгкай прамысловасці Георгію Васільевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны: два ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалі. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін Оршы.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Іменем Георгія Васільевіча Сямёнава названы Аршанскі прафесійны ліцэй тэкстыльшчыкаў і вуліцы ў Оршы і вёсцы Сцепанцова Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У Оршы штогод праводзяцца традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веласіпеднаму спорту, прысвечаныя памяці Г. В. Сямёнава[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай губерні
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Оршы
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці
- Ганаровыя грамадзяне Оршы
- Заслужаныя работнікі прамысловасці БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэлегаты XXIII з’езда КПСС