14 мая
Jump to navigation
Jump to search
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
31 | ||||||
2021 |
14 мая (14 траўня) — сто трыццаць чацвёрты (сто трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 1659: Войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
- 1783: Расійская імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб запрыгоньванні сялян на Украіне.
- 1900: У Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні сучаснасці, у іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны.
- 1923: У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся «Працэс 45-і», цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская.
- 1943: У СССР пачалося фарміраванне 1-ай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі Войска Польскага, яе камандзірам прызначаны Зігмунд Берлінг.
- 1918: Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1948: Абвешчана незалежнасць Ізраіля.
- 1995: Рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
- 2015: Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1316: Карл IV Люксембургскі, кароль Германіі
- 1899: Тодар Куніцкі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 5.3.1985)
- 1922: Франьё Туджман, харвацкі дзяржаўны і палітычны дзеяч (пам. 10.12.1999)
- 1944: Джордж Лукас, амерыканскі кінарэжысёр
- 1989: Аліна Талай, беларуская спартсменка-лёгкаатлетка
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 649: Тэадор I, Папа Рымскі
- 1610: Генрых IV, кароль Францыі
- 1643: Людовік XIII, кароль Францыі
- 1791: Франчэска Лебрэн, нямецкая спявачка
- 1873: Міхаіл Дзмітрыеў, дырэктар Навагрудскай гімназіі (нар. 1832)
- 1983: Мігель Алеман Вальдэс, прэзідэнт Мексікі
- 1983: Фёдар Абрамаў, рускі пісьменнік (нар. 20.2.1920)
- 2005: Галіна Малажай, беларускі мовазнавец
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
Ізраіль, Дзень Незалежнасці Ізраіля.
Парагвай, Дзень Незалежнасці.