Аршанскі льнокамбінат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Picanol.jpg
Амадея.jpg

Аршанскі льнокамбінат — прадпрыемства па вырабе льняных тканін у Оршы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1928–1937 гг. была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў 1944 г., але ўжо ў 1949 г. выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 г. пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 г. у яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.

3 1990 г. камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і за яе межамі. У 1997 г. экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа (ЗША, Германію, Швейцарыю, Нідэрланды і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн. м². З 2002 г. рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У складзе прадпрыемства 5 фабрык, дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн. м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, Італію, Германію, Турцыю, Францыю, Нідэрланды, Швецыю, Літву, Чэхію і іншыя краіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Самоцветов К. В. Оршанский льнокомбинат // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. /редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 614.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]