Перайсці да зместу

Георгій Георгіевіч Амельянюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Георгіевіч Амельянюк
Дата нараджэння 10 снежня 1966(1966-12-10) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук (1992) і доктар юрыдычных навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар

Георгій Георгіевіч Амельянюк (нар. 10 снежня 1966, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць) — кандыдат біялагічных навук (1992), доктар юрыдычных навук (2005), прафесар.

У 1983 годзе скончыў СШ № 1 г. Кобрына. У няпоўных сямнаццаць гадоў стаў самым маладым студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ), вучыўся пад кіраўніцтвам акадэміка А. М. Самойлавай.

Пасля заканчэння з адзнакай МДУ і аддзялення аспірантуры з’явіліся першыя публікацыі тэзісаў яго навуковых дакладаў. Працуючы ў філіяле Усесаюзнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Маскве, 25-гадовы выпускнік аспірантуры атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук, абараніўшы дысертацыю «Влияние орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв» (1992).

У 1991 годзе працаваў у экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў, дзе ён прайшоў шлях ад вядучага навуковага супрацоўніка да намесніка начальніка навукова-даследчай лабараторыі, атрымаўшы званне падпалкоўніка міліцыі. Працуючы ў цэнтры, завочна закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут і надрукаваў больш за 60 навуковых прац у вобласці крымінальнага права па кірунках экалогіі і радыялогіі.

У 2004 годзе перайшоў на працу ў Міністэрства юстыцыі. Праз год абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы», пасля чаго ўзначаліў лабараторыю ў Расійскім федэральным цэнтры судовай экспертызы пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі.

Адзінаццаць гадоў ён чытаў лекцыі ў Маскоўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя М. Э. Баўмана. Прафесар кафедры судовай экалогіі Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (з 2008), прафесар кафедры «Город и оздоровление окружающей среды» Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у т. л. пяць кніг і адну манаграфію. Галоўныя кірункі навуковых даследаванняў: судова-экалагічная экспертыза, стандартызацыя і сертыфікацыя ў судовай экспертызе, судова-глебазнаўчая экспертыза, судовая экспертыза тытунёвых вырабаў. Навуковец выступае на міжнародных канферэнцыях за мяжой (валодае французскай і англійскай мовамі), яго працы апублікаваны ў ЗША, Швейцарыі, Шатландыі, Турцыі, Кітаі, Славеніі, Польшчы.

Узнагароджаны Ганаровай граматай МУС Расіі, Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі. За гады працы ў экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС быў узнагароджаны Ганаровым знакам МУС «За верность долгу», медалём «За образцовую службу».

  • Судебная экспертиза объектов дикой флоры и фауны : учебное пособие / Г. Г. Омельянюк. — Москва : Спутник+, 2017. — 101, [1] с.
  • Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.09 / Г. Г. Омельянюк ; Российский федеральный центр судебной экспертизы при Министерстве юстиции Российской Федерации. — Воронеж, 2005. — 44 с.
  • Судебно-почвоведческая экспертиза = Forensic soil examination / Г. Г. Омельянюк; под редакцией Е. Р. Россинской ; Министерство юстиции Российской Федерации, Российский федеральный центр судебной экспертизы. — Москва : ЮНИТИ-ДАНА : Закон и право, 2004. — 619, [1] с.
  • Влияние длительного орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : (03.00.27) / Г. Г. Омельянюк ; МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1992. — 23 с.
  • Судебная молекулярно-генетическая экспертиза объектов биологического происхождения — новое направление судебно-экспертной деятельности Минюста России / Смирнова С. А., Омельянюк Г. Г. [и др.] // Теория и практика судебной экспертизы. 2021. Т. 16, № 1. С. 6-18.
  • Методические подходы к расчету основных параметров валидации судебно-экспертных методик / Бебешко Г. И., Любецкая И. П., Омельянюк Г. Г., Усов А. И. // Заводская лаборатория. Диагностика материалов. 2020. Т. 86, № 4. С. 66-74.
  • Судебная экспертиза объектов дикой флоры и фауны: современное состояние и перспективы развития в Российской Федерации / Смирнова С. А., Омельянюк Г. Г. [и др.] // Теория и практика судебной экспертизы. 2020. Т. 15, № 1. С. 84-93.
  • Формирование доказательной базы на основе оценки результатов судебно-экспертных исследований / Смирнова С. А., Бебешко Г. И., Омельянюк Г. Г. [и др.] // Заводская лаборатория. Диагностика материалов. 2020. Т. 86, № 10.
  • С. 66-76.
  • Классификация объектов интеллектуальной собственности для целей судебной экспертизы / Омельянюк Г. Г., Гулевская В. В., Савенко А. С. // Теория и практика судебной экспертизы. 2020. Т. 14, № 1. С. 6-12.
  • Проблемы определения стоимости ущерба, нанесенного объектам окружающей среды / Омельянюк Г. Г., Вакула М. А., Никулина М. В. // Теория и практика судебной экспертизы. 2019. Т. 14, № 3. С. 46-53.
  • Усов, А. И. Стандартизация в судебно-экспертной деятельности: прогнозы и решения / Усов А. И., Омельянюк Г. Г., Чеснокова Е. В. // Закон. 2019. № 10.
  • С. 55-62.
  • Судебно-экспертное обеспечение расследования преступных посягательств на тигров / Омельянюк Г. Г., Хазиев Ш. Н., Гулевская В. В. // Теория и практика судебной экспертизы. 2017. Т. 12, № 2. С. 18-26.
  • Использование инновационных механизмов повышения качества экспертного производства при совершенствовании законодательства о судебно-экспертной деятельности / Омельянюк Г. Г. // Теория и практика судебной экспертизы. 2014. № 1. С. 10-17.
  • Актуальные проблемы аккредитации судебно-экспертных организаций и сертификации негосударственных судебных экспертов в Минюсте России / Омельянюк Г. Г. // Недвижимость: экономика, управление. 2012. № 2. С. 43-47.
  • Возможности аккредитации и обеспечения единства измерений в судебно-экспертных учреждениях Минюста России / Омельянюк Г. Г. // Эксперт-криминалист. 2011. № 4. С. 20-23.

Зноскі

  • Амельянюк Георгій Георгіевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 6-8.
  • Знакамітыя выпускнікі школы. Амельянюк Георгій Георгіевіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Курачук. Кобрын, 2020. С. 19-20.
  • 55 гадоў з дня нараджэння Г. Г. Амельянюка (1966) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021—2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 10.
  • Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля (№ 29). С. 5.
  • Талантливые люди талантливы во всем : [об уроженце Кобрина Г. Г. Омельянюке, докторе юридических наук, члене Международного судебного общества] // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября. С. 27.