Германская старакаталіцкая царква
Германская старакаталіцкая царква (ням.: Alt-Katholische Kirche in Deutschland), афіцыйная назва — Каталіцкая дыяцэзія старакатолікаў у Германіі (ням.: Katholisches Bistum der Alt-Katholiken in Deutschland) — незалежная кафалічная царква, якая ўваходзіць ва Утрэхцкую ўнію старакаталіцкіх цэркваў. У Германіі Старакаталіцкая царква з'яўляецца публічна-прававой карпарацыяй і мае права на збор царкоўнага падатку. Найстарэйшыя старакаталіцкія абшчыны размешчаны ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі і Бадэн-Вюртэмбергу.
У адрозненне ад Рымска-каталіцкай царквы, у Старакаталіцкай царкве Германіі існуе адна адзіная дыяцэзія. Главой царквы з'яўляецца біскуп. З 20 сакавіка 2010 года гэту пасаду займае Маціяс Рынг (ням.: Matthias Ring). Кафедральным саборам старакатолікаў у Германіі з'яўляецца Царква Імя Ісуса ў Боне (ням.: Namen-Jesu-Kirche).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Offizielle Webseite der Alt-Katholischen Kirche (ням.)
- Alt-Katholisches Seminar der Universität Bonn (ням.)
- Bischöfliches Konvikt (ням.)