Перайсці да зместу

Глабальнае пахаладанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэднія тэмпературныя анамаліі за перыяд з 1965 па 1975 з улікам сярэдніх тэмператур за перыяд з 1937 па 1946 года. Крыніца: NASA GISTEMP, 2000, 2001, 2002

Глабальнае пахаладанне — працэс паступовага астывання Зямлі; гіпотэза, якая пастулюе глабальнае астуджэнне паверхні Зямлі і яе атмасферы аж да яе абледзянення.

Гіпотэза ніколі не мела істотнай навуковай падтрымкі, аднак на яе карысць гавораць некаторыя публікацыі ў навуковай і навукова-папулярнай прэсе пра цыклічнасць ледавіковых перыядаў і трэнд зніжэння сярэднегадавой тэмпературы, які назіраўся з 1940-х да пачатку 1970-х.

Цяпер большае распаўсюджанне ў навуковых колах мае гіпотэза глабальнага пацяплення, гэта значыць павышэння тэмпературы Зямлі.