Готліб Даймлер
Готліб Даймлер | |
---|---|
ням.: Gottlieb Daimler | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1834[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 сакавіка 1900[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Emma Daimler[d] і Lina Schwend[d] |
Дзеці | Paul Daimler[d] і Adolf Daimler[d] |
Род дзейнасці | інжынер, вынаходнік, прамысловец, прадпрымальнік |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Готліб Вільгельм Даймлер (ням.: Gottlieb Wilhelm Daimler); уласна Доймлер (Däumler; 17 сакавіка 1834, Шорндорф - 6 сакавіка 1900, Канштат пад Штутгартам) — нямецкі інжынер, канструктар і прамысловец. Разам са сваім бізнес-партнёрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэння малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўстаноўкі на любое рухомае прыстасаванне. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бензінавых рухавікоў, які памясцілі на двухколавы сродак пад назвай ням.: Reitwagen[3] — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіннік» з-за яго падабенства да старых гадзіннікаў з маятнікам.
У 1890 годзе партнёры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль прадалі ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад спраў, але па вяртанні адбыўся канфлікт з іншымі акцыянерамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з кампаніі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненне з кампаніяй Карла Бенца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назвай Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.
Зноскі
- ↑ а б Erfinder Gottlieb Daimler // Geneological database Merkel-Zeller — 30000 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gottlieb Wilhelm Daimler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нараджэнне сучаснага аўтамабіля(недаступная спасылка). Нашыя дзеткі. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 лістапада 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950.
- Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp. 481–3. London: Orbis, 1974.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Готліб Даймлер на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Вюртэмбергу
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Германскай імперыі
- Пахаваныя на могілках Уф-Кірхгоф
- Выпускнікі Штутгарцкага ўніверсітэта
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці нямецкай інжэнерыі
- Канструктары аўтамабіляў