Гран-пры Мінска
Інфармацыя пра гонку | |
---|---|
Час правядзення | май |
Рэгіён | Беларусь, Мінск |
Дысцыпліна | шаша |
Спаборніцтва | UCI Europe Tour |
Тып | аднадзённая |
Гісторыя | |
Першая гонка | 2015 |
Нумар гонкі | 5 |
Рэкорд перамог | Сяргей Папок |
Гран-пры Мінска (англ.: Grand Prix Minsk) — шашэйная аднадзённая велагонка, якая з 2015 года праводзіцца ў Мінску, сталіцы Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Маршрут гонкі ўяўляе сабой круг, пракладзены па праспекце Пераможцаў, які пераадольваецца 10 разоў. Старт і фініш зенаходзяцца каля Палаца спорту. У першыя два гады разварот быў каля Мінск-Арэны, даўжыня круга складала 12 км, а агульная працягласць дыстанцыі — 120 км. З 2017 года разварот быў перамешчаны ў бок МКАДа, павялічыўшы такім чынам круг да 14,5-14,9 км, а агульную працягласць да 145-149 км.
На кожным цотным крузе размешчаны прамежкавыя спрынтарскія прэміі, на якіх разыгрываецца намінацыя самага актыўнага гоншчыка. Таксама прадугледжана намінацыя лепшага маладога гоншчыка.[1][2]
Гонка ўваходзіць у каляндар Еўрапейскага тура UCI пад катэгорыяй 1.2 і праходзіць напярэдадні Кубка Мінска або на наступны дзень пасля яго.
Прызёры
[правіць | правіць зыходнік]Год | Пераможца | Другі | Трэці |
---|---|---|---|
2015 | Сяргей Папок | Раман Юр'евіч Майкін | Vasyl Malynivskyi |
2016 | Сяргей Папок | Андрыс Смірнаўс | Яўген Эдуардавіч Гутаровіч |
2017 | Яўген Каралёк | Норман Вахтра | Эмілс Ліепіньш |
2018 | Мікалай Шумаў | Марак Руткевіч | Яўген Ігаравіч Ахраменка |
2019 | Норман Вахтра | Martin Laas | Georgios Boúglas |
2020 | cancelled | ||
2021 | cancelled |
Зноскі
- ↑ Мінск рыхтуецца ўпершыню прыняць міжнародныя велагонкі(недаступная спасылка). pda.by.tribuna.com (23 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.
- ↑ Міжнародныя шашэйныя велагонкі «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска» пройдуць 18 і 19 жніўня(недаступная спасылка). minsknews.by (31 Ліп 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гран-пры Мінска на FirstCycling (англ.)