Перайсці да зместу

Групавы партрэт (Іосіф Аляшкевіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Аляшкевіч
Групавы партрэт. 1813
Матэрыял палатно
Тэхніка алейны жывапіс

Групавы партрэт — палатно аўтарства Іосіфа Аляшкевіча, напісанае ў 1813 годзе[1][2].

У рабоце "Групавы партрэт" мастак паказаў групу з пяці асоб падлеткаў, дзяцей, маладую дзяўчыну[3]. Верагодна, гэта дзеці пэўнай сям'і. Яму ўласціва акадэмічная, некалькі сухаватая манера выканання[3]. На цёмным фоне выразна чытаюцца прыгожыя твары мадэляў, фігура дзяўчыны ў белай сукенцы[3]. Усё напісан прафесійна граматна, у бездакорнай жывапіснай манеры[3].

Зноскі

  1. Пржецлавский О. А. Иосиф Алешкевич // Русская старина  (руск.). — М.: 1876. — Т. 16. — С. 559―566.
  2. Чаропка В. Насустрач людзям: мастак Юзаф Аляшкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. — Мн.: 2011. — № 4. — С. 36―45.
  3. а б в г Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 359. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.