Грэтхен Уітмер
Грэтхен Уітмер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Gretchen Whitmer | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Laura Baird[d] | ||||||
Пераемнік | Mark S. Meadows[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Virgil Bernero[d] | ||||||
Пераемнік | Curtis Hertel[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рык Снайдэр[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 жніўня 1971 (53 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Gretchen Esther Whitmer | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d] і доктар права[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
«Профіль у адвазе»[d] (2021) |
||||||
Сайт | michigan.gov/whit… (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грэтхен Эстэр Уітмер (англ.: Gretchen Esther Whitmer; 23 жніўня 1971, Лансінг, Мічыган, ЗША) — амерыканскі юрыст і палітык, губернатар штата Мічыган з 2019 года, сябар Дэмакратычнай партыі.
Нарадзілася і вырасла у Мічыгане. Скончыла Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт і Дэтройтскі юрыдычны каледж. Яе палітычная кар'ера пачалася ў 2000 годзе, калі яна была абраная ў Палату прадстаўнікоў штата Мічыган. У 2006 годзе яна выйграла спецыяльныя выбары ў сенат штата і прапрацавала ў ім да 2015 года. Яна была першай жанчынай-лідэрам дэмакратаў у сенаце штата, займаючы гэтую пасаду з 2011 па 2015 год. У 2013 годзе прыцягнула грамадскую ўвагу сваёй прамовай падчас дэбатаў аб абортах у якой яна падзялілася сваім вопытам сэксуальнага гвалту. На працягу шасці месяцаў у 2016 годзе яна была пракурорам акругі Інгам. Была абрана губернатарам штата ў 2018 годзе, перамогшы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Біла Шуэта, генеральнага пракурора штата.
У якасці губернатара засяродзілася на заканадаўстве ў галіне аховы здароўя і інфраструктуры. У лютым 2020 года яна была абрана, каб даць адказ ад імя Дэмакратычнай партыі на зварот тагачаснага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб становішчы ў краіне ў 2020 годзе. У кастрычніку 2020 года ФБР выкрыла змову групы асоб аб яе выкраданні. Са студзеня 2021 года яна займае пасаду аднаго з намеснікаў старшыні Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША. Яна была пераабрана губернатарам у 2022 годзе, перамогшы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Тудара Дыксана.
Летам 2024 года ЗМІ пачалі актыўна абгаворваць магчымасць яе вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў выпадку адмовы Джо Байдэна зноў балатавацца на гэтую пасаду ў лістападзе 2024 года.
У яе двое дзяцей ад першага мужа — Гэры Шрусбера. Пара развялася, і ў 2011 годзе яна выйшла замуж за дантыста Марка Мэлары, у якога трое сыноў ад папярэдняга шлюбу. Уітмер і Мэлары жывуць у Іст-Лансінгу з дзвюма яе дочкамі і трыма ягонымі сынамі.