Грэчаская царква сапраўдна-праваслаўных хрысціян
Грэчаская царква сапраўдна-праваслаўных хрысціян, калістаўцы - некананічная праваслаўная дэнамінацыя, якая існавала ў 1979—1984 гадах у Грэцыі і на востраве Сардзінія.
Утварылася ў выніку расколу фларынітаў - Сапраўдна-Праваслаўнай царквы Грэцыі (Старастыльнай). Мітрапаліт Карфінскі Каліст у 1979 годзе нечакана разам з мітрапалітам Антоніям Мегарскім рукапалажылі 8 новых епіскапаў і, стварыўшы з іх "Сінод" адразу ж нізлажылі архіепіскапа Аўксенція (Патраса). Аўксенцій, у сваю чаргу, рукапалажыў 10 новых епіскапаў для атрымання лікавага перавесу.
Каліст і яго паслядоўнікі зарэгістравалі новую арганізацыю Грэчаскую царкву сапраўдна-праваслаўных хрысціян, сінод якой 1980 годзе ўстанавіў зносіны з румынскімі старастыльнікамі і ўтварыў на востраве Сардзінія епархію, прызначыўшы туда епіскапам Івана з тытулам "мітрапаліт Сардзінскі, экзарх Італіі.
У 1983 годе Каліст пакінуў гэты Сінод у выніку абвастрэння ўнутранай барацьбы, і прадстаяцелем быў абраны мітрапаліт Мегарскі Антоній. У той жа час частка епіскапаў вярнулася да фларынітаў. У 1984 годе Кіпрыан, мітрапаліт Арапоскі і Філейскі і Іван, мітрапаліт Сардзінскі ўтварылі новую царкву - Сінод супрацьстаялых, а астатнія іерэі на чале з Антоніем далучыліся да Царквы сапраўдна-праваслаўных хрысціян Грэцыі юрысдыкцыі мітрапаліта Пірэйскага і Саламінскага Геронція (Маргіоліса).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |